У сталічным мікрараёне «Каменная Горка — 3» у аўторак, 28 кастрычніка, гарэла пустка, пішуць Мінск-навіны.

Размешчана пустка паміж вуліцамі Налібоцкай, Калеснікава і Люцынскай. Яна зарослая высокай травой, трыснягом і рэдкім хмызняком.

Узгаранне адбылося з наветранага боку, што спрыяла яго павольнаму распаўсюду.

Калі вецер сціхаў, полымя з трэскам шугала на некалькі метраў уверх. Дым выразна быў бачны нават ад станцыі метро «Каменная Горка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0