Выйшаў беларускі пераклад кнігі пра Дабрадушнага някемлівага Медзьвядка.

А.А. Мілн. Віня‑Пых. Пераклад з ангельскай Віталь Воранаў. [Познань, 2007] Выдавецтва В. Воранава «Белы крумкач». - 128 c.

Ілюстраваная кніга ня толькі пра Віня‑Пыха, але і пра Парсючка, Крыштуся Родзьку, Мамантука, Малечу Ру, Восьліка Іа. Дзіцячая клясыка ў своеасаблівым і нават часамі дзёрзкім перакладзе беларускага актывіста з Пазнані.

Дурнота ў тым, што кніга выйшла гэтак далёка ад патэнцыйных спажыўцоў гэтае прадукцыі. У Беларусі за тыя самыя грошы можна было б выдрукаваць двойчы столькі асобнікаў, дый безь перавозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?