Казаць пра дэнамінацыю ў Беларусі заўчасна. Пра гэта сёння ў час прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі ў БелТА заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

«Праводзіць дэнамінацыю мэтазгодна толькі ў тым выпадку, калі ўзровень інфляцыі ў краіне стабільна нізкі і знаходзіцца на адзнацы менш за 10%. Зыходзячы з сёлетняй сітуацыі і прагнозаў па інфляцыі на наступны год, казаць, што ў бліжэйшы час мы правядзем дэнамінацыю, заўчасна», — адзначыла Надзея Ермакова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?