Інфляцыя на наступны год прагназуецца ў межах 11-12%. Пра гэта паведаміла падчас прамой лініі старшыня Нацбанка Надзея Ермакова. 

Еўрарадыё пацікавілася, ці стануць жыллёвыя крэдыты больш даступнымі для людзей. У адказ Надзея Ермакова не ўзрадавала: стаўкі па крэдытах будуць на даволі высокім ўзроўні да канца года. 

«Наўрад ці ніжэй за 30% крэдыты жыллёвыя могуць знізіцца. Сёлета інфляцыя наўрад ці знізіцца да канца года — мы чакаем інфляцыю на ўзроўні 18%. Зыходзячы з гэтага будуецца ў банках і працэнтная палітыка, па якім кошце банкі могуць прыцягнуць грошы… На наступны год мы прагназуем інфляцыю на ўзроўні 11-12%, хоць некаторыя эксперты прагназуюць яе зніжэнне і да 10%, у чым мы сумняемся. Са зніжэннем інфляцыі будуць зніжацца і стаўкі па крэдытах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0