Супрацоўніцу адной з медустаноў Гродна выкрылі ў прастытуцыі і аштрафавалі. Жанчына шукала кліентаў у сацыяльных сетках.

Аператыўнікаў прыцягнулі паведамленні кшталту «шукаю спонсара, сябра для сустрэч», якія яна размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках. Міліцыянты выступілі пад выглядам кліентаў. У ходзе перапіскі высветлілася, што пад такімі фразамі хаваюцца паслугі інтымнага характару. За адну гадзіну «працы» 28-гадовая гарадзенка прасіла 50 даляраў. У залежнасці ад жадання кліента паслугі яна аказвала як на здымнай кватэры (за кошт сябра для сустрэч), так і проста ў аўтамабілі.

Сустрэча з аператыўнікам абярнулася для жанчыны адміністрацыйным пратаколам і штрафам у 900 тысяч рублёў, паведаміў старшы аперупаўнаважаны па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Дзяніс Габрусевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?