Reuters.com

Reuters.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абвергнуў паведамленні некаторых СМІ пра магчымую цяжкую хваробу Уладзіміра Пуціна.

Выданне New York Post, якое мае рэпутацыю таблоіда, на мінулым тыдні паведаміла са спасылкай на ўласную крыніцу, што Уладзімір Пуцін нібыта хворы на рак падстраўнікавай залозы.

«Не дачакаюцца, ціпун ім на язык. Усё нармальна», — сказаў Пяскоў.

Аўтар артыкула Рычард Джонсан ніяк не дае зразумець, адкуль ён атрымаў інфармацыю. У матэрыяле гаворыцца, што лячэннем Пуціна займаецца 84-гадовы доктар з былой ГДР, з якім Пуцін знаёмы з часоў службы ў КДБ.

«Ёсць тлумачэнне, чаму Уладзімір Пуцін так спяшаецца ўварвацца ва Украіну: ходзяць чуткі, што ў яго рак», — з такой заявы пачынаецца артыкул.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?