Адразу дзве мала прыемныя навіны ўскалыхнулі Крымскі паўвостраў за апошнія два тыдні.

Згодна з Законам «Аб асаблівасцях рэгулявання маёмасных і зямельных адносін на тэрыторыі Рэспублікі Крым», зарэгістраваным яшчэ ў ліпені, жыхары паўвострава, якія адмовіліся прыймаць расійскае грамадзянства, не змогуць валодаць зямлёй сельскагаспадарчага прызначэння на паўвостраве.

Калі перакласці сэнс закона з юрыдычнай мовы, атрымліваецца, што грамадзянін Украіны, які да акупацыі меў ва ўласнасці дачны ўчастак, або зямлю ў садаводчым кааператыве, зараз будзе вымушаны іх прадаць. Самае цікавае, што такую нерухомасць, якая актыўна выкарыстоўвалася крымчанамі ў летні сезон, украінец зможа прадаць толькі альбо грамадзяніну Расійскай Федэрацыі, альбо расійскай юрыдычнай асобе. Атрымліваецца, што нелаяльных да Расійскай Федэрацыі жыхароў, будуць караць фінансава.

Але гэта не ўсё. Чакаецца, што прыняты закон прывядзе да моцнага росту падаткаў для грамадзян, у чыёй уласнасці знаходзіцца дарагая маёмасць, дарагія нежылыя памяшканні і вялікія кватэры. Для Крыма гэта значыць, што пад узмоцнены падатковы прэс патрапяць гаспадары гасцініц, пансіянатаў, элінгаў, кемпінгаў і іншых падобных аб'ектаў.

Не меншым ліхам для насельніцтва Крыма могуць стаць папраўкі Мінбуда ў Горадабудаўнічы кодэкс (ГРК) Расіі, якія мяркуюць прымусовы выкуп аб'ектаў нерухомасці для жыллёвага будаўніцтва ў гарадах. У выніку, папулярнасць набудзе схема, пры якой мясцовыя чыноўнікі і іх падзельнікі-забудоўшчыкі будуць у прымусовым парадку зносіць прыватныя дамы толькі таму, што хтосьці вырашыў пабудаваць на іх месцы офісны будынак.

Варта нагадаць, што старшыня Дзяржсавета Крыма Уладзімір Канстанцінаў і прэм'ер-міністр Сяргей Аксёнаў атрымалі свае капіталы ад здзелак з нерухомасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?