Як патумачыў Delfi прадстаўнік Дзяржаўнай службы па абароне навакольнага асяроддзя Гедымін Маркаўскас, пах не звязаны з якой-небудзь буйной аварыяй.
«Як вам вядома, Вільня размешчана ў яме, а вакол горада і ў самім горадзе зафіксавана каля 60 пажараў. Гэта шмат. Тым часам, вецер заціх, і дым не развейвацца. Але нейкіх буйных пажараў не зафіксавана», — растлумачыў Г.Маркаўскас.
Нагадаем, што ўчора пах дыму адчуваўся ў Мінску і ваколіцах, што потым было патлумачана метэрэалагічнай з'явай інверсіяй, а таксама пажарамі ў ваколіцах беларускай сталіцы.
0
0
0
0
0
0