Міністр унутраных спраў Літвы Дайліс Альфонсас Баракаўскас у сувязі з пагаршэньнем здароўя ўручыў прэм'еру Альгірдасу Буткявічусу заяву пра адстаўку. Прэм'ер задаволіў просьбу міністра.

Адзін з лідараў партыі «Парадак і справядлівасць», віцэ-спікер Сейма Кястас Комскіс сказаў, што праблемы са здароўем у Баракаускаса сапраўды сур'ёзныя, а адстаўку міністра не трэба звязваць з карупцыйным скандалам.

«У яго пасля аперацыі ўвесь час былі праблемы са здароўем. У яго рак і іншае», - сказаў член партыі.

Паводле яго слоў, яшчэ не абмяркоўваліся магчымыя кандыдаты на пасаду міністра.

Генпракуратура Літвы на мінулым тыдні паведаміла, што разам са Службай спецыяльных расследаванняў праводзіць дасудовае расследаванне аб гандлі ўплывам у буйных памерах у ходзе ажыццяўлення публічных закупак.

Усяго былі затрыманыя пяць чалавек, а ў дамах і на працоўных месцах падазраваных, а таксама ў штабах партыі «Парадак і справядлівасць» праведзены ператрусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?