Цягам мінулага тыдня лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч і намеснік кіраўніка Штаба палітычнай кампаніі Вінцук Вячорка знаходзіліся ў рабочай паездцы па Еўропе. Яны наведалі Вену, Страсбург і Берлін, дзе правялі важныя перамовы з прадстаўнікамі еўрапейскіх палітычных эліт. Беларуская дэлегацыя ўзяла таксама ўдзел у сесіі Еўрапейскага парламента, на якой было абмеркавана беларускае пытанне і прынята адпаведная палітычная рэзалюцыя.

Пасля вяртання ў Мінск Аляксандр Мілінкевіч і Вінцук Вячорка правялі брыфінг, прысвечаны вынікам гэтай паездкі. Прапануем вашай увазе яго асноўныя фрагменты.

Ацэньваючы палітычныя вынікі еўрапейскага візіта, Аляксандр Мілінкевіч адзначыў вялізную зацікаўленасць Еўропы да беларускай сітуацыі:

- Сустрэчы на высокім узроўні, адразу пасля выбараў, сведчаць аб тым, што еўрапейскія лідэры ставяцца да дэмакратыі на Беларусі вельмі сур’ёзна і што іх падтрымка напярэдадні выбараў не была часовай акцыяй. Яны казалі заўсёды, што гэта стратэгічны напрамак палітыкі Еўрасаюза. Гэтым яны таксама прадэманстравалі, што выбары ў Беларусі прайшлі, але ў цэнтры ўвагі Еўропы застаюцца працэсы дэмакратызацыі нашай краіны.

У Еўропе вельмі высока ацанілі тое, што ўдалося зрабіць аб’яднаным дэмакратычным сілам Беларусі. І ў рэзалюцыях Еўрапарламента, і на сустрэчах ў фракцыях усе адзначалі, што для іх гэта было ў значнай ступені нечаканым. Ім вядома, які супрацьстаіць беларускаму народу рэпрэсіўны рэжым, вядома, якімі метадамі ён дзейнічае, як ён запалохвае. Традыцыйна лічылася, што беларускае грамадства, акрамя гэтага, інэртнае. І тое, што адбылося, сапраўды ўразіла еўрапейскіх палітыкаў, і яны лічаць, што гэта яшчэ адна дэманстрацыя таго, што беларусы хочуць жыць у свабодзе і, што вельмі важна, у незалежнай краіне.

Сама атмасфера пасяджэнняў Еўрапарламента была святочная, урачыстая. Палова зала была ў бел-чырвона-белых шаліках з надпісам «Solidarity with Belarus». Канешне, гэта дадавала да атмасферы такую ўзнятасць, і сапраўды нам было вельмі прыемна там прысутнічаць.

Для мяне яшчэ адна нечаканасць вялікая – гэта аднадушша Еўрапарламента ў прыняцці рашэння. Дэпутатаў так шмат, што звычайна цяжка знайсці кансэнсус. Напрыклад, еўрапейскія крайне левыя парламентарыі (іх каля 40 чалавек) звычайна галасавалі ў падтрымку беларускага рэжыма альбо захоўвалі нейтральнасць. На гэты раз 80 працэнтаў з іх галасавала за рэзалюцыю, а яна па сваёй жорсткасці беспрэцэдэнтная.

Раней, калі выбары праводзіліся на Беларусі, традыцыйна казалася, што яны недэмакратычныя, што яны не адпавядаюць міжнародным крытэрыям і г.д. Але на гэты раз ацэнка не проста жорсткая. Еўрапарламент лічыць, што «Лукашэнка не можа быць прызнаны легітымным прэзідэнтам, і павінны адбыцца паўторныя выбары». Такіх фармулёвак раней ніколі не было.

Усе адзначалі салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, гаварылі аб тым, што Еўропа падтрымлівае і нават вітае масавыя дэманстрацыі супраць недэмакратычных, бутафорскіх выбараў. Таксама ў рэзалюцыі вельмі цвёрда асуджаюцца насілле і арышты тысячаў пратэстуючых супраць сфальсіфікаваных выбараў і парушэнняў асноўных правоў чалавека.

Ніколі Еўрапарламент, калі мова ідзе пра Беларусь, так адназначна не выказваўся адносна пазіцыі Масквы. Заўсёды як бы лічылася, што з Масквой трэба паступаць асцярожна, што Беларусь нібыта знаходзіцца ў сферы вялікага ўплыву Масквы і на яе трэба глядзець праз вочы Крамля. Але на гэты раз Еўрапарламент паказаў, што ў Еўропе на Беларусь глядзяць як на незалежную краіну. Адносна Масквы было вялікае расчараванне, якое лепш за ўсё адлюстроўваецца яшчэ адной цытатай з рэзалюцыі: «Эфектыўнасць палітыкі Еўрасаюза адносна Беларусі падрываецца безадказнымі адносінамі Масквы, якая абараняе апошнюю дыктатуру ў Еўропе».

Я ўпэўнены, што на ўсіх сустрэчах, якія будуць адбывацца з лідэрамі Расіі – прэзідэнтам Пуціным ці міністрам замежных спраў Лаўровым, – пытанне Беларусі будзе абавязкова стаяць. Я лічу, што яно будзе стаяць і на сустрэчы «васьмёркі» ў Пецярбурзе. Гэта вельмі важна, таму што без падтрымкі Расіі беларускі рэжым не пражыве і некалькі месяцаў. Сіла яго – у хлусні, насіллі і падтрымцы Крэмля.

Вінцук Вячорка ў сваім выступе засяродзіў увагу на практычных выніках візіта Аляксандра Мілінкевіча ў Еўропу:

- Думаю, адбылася сінхранізацыя паміж структурамі Еўрапейскага саюза – у першую чаргу Еўрапейскім парламентам, які і раней прымаў дастаткова паслядоўныя і частыя рэзалюцыі па Беларусі, – і Еўрапейскай камісіяй, якая заклікана выконваць палітычныя рашэнні, маючы на гэта пэўныя тэхнічныя рэсурсы. Наша сустрэча з камісарам па вонкавых дачыненнях Бенітай Ферэра-Вальднер была другой на працягу апошніх трох месяцаў, і на гэты раз размова насіла значна больш практычны характар.

З боку спадарыні камісара быў выказаны скептыцызм наконт далейшай рэалізацыі праграмы TASIS – ва ўсялякім разе той яе часткі, якая арыентавана на падтрымку грамадзянскай супольнасці па ўзгадненні з лукашэнкаўскім урадам, што само па сабе абсурдна і контрпрадуктыўна.

Гэтак сама будуць падтрымлівацца праграмы стварэння альтэрнатыўнай інфармацыйнай прасторы. Прычым мы падкрэслівалі важнасць як падтрымкі друкаванага слова, так і электроных медыяў.

Ужо можна казаць і пра маўленне адным голасам і Еўракамісіі, і Еўрапарламента, і нацыянальных урадаў – а мы пасля Страсбурга наведалі яшчэ і Берлін – у тым, што датычыць двухбаковай еўрапейскай палітыкі да грамадзян Беларусі. Гэта значыць, з аднаго боку, адкрытасць да звычайных грамадзянаў (не толькі ў плане абменаў, стажыровак, запрашэнняў для студэнтаў, навукоўцаў, грамадскіх ці палітычных дзеячоў і г.д.), нестварэнне дадатковых візавых праблем, фармальна пратакольных, але звязаных з высокай цаной, пасля таго як нашыя бліжайшыя суседзі, Польшча і балтыйскія краіны, далучацца да Шэнгенскай прасторы. Другі бок гэтай палітыкі – канкрэтныя, адрасныя, персанальныя санкцыі ў адносінах да тых, хто парушае Канстытуцыю і законы Беларусі і нормы міжнароднага права. Сёння гэта ўжо было рэалізавана на пасяджэнні міністраў замежных спраў Еўрасаюза: «чорны спіс» з 31 чалавека, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам, зацвержаны. На гэтым, аднак, візавыя санкцыі, а магчыма, і іншыя персанальныя санкцыі, не скончацца. Спіс будзе папаўняцца далей з нашай дапамогай.

Аляксандр Мілінкевіч і Вінцук Вячорка адказалі таксама на шматлікія пытанні журналістаў. Падаем найбольш істотныя фрагменты:

– Насколько широким может оказаться список должностных лиц белорусского режима, которым будет запрещен въезд на территорию стран Европейского союза?

А.М.: Список, я уверен, будет пополняться новыми фамилиями. В Беларуси много людей, заслуживших подобного наказания. Это справедливое наказание. В резолюции Европарламента нет решения о конкретной цифре. Мы когда обсуждали эту проблему на фракциях, то говорили, что, с нашей точки зрения, это минимум сотни людей должно быть, хотя заслуживают наказания гораздо больше. Мы говорили, что есть Беларусь – фактически 10 миллионов европейцев, и есть режим, который не желает жить не только по европейским законам, но даже по законам своей страны. Этот режим необходимо оставить в стороне от Европы, а работать с белорусским гражданским обществом. Такая позиция нашла полную поддержку Европарламента.

– Як Вы ацэньваеце эфектыўнасць маральных, выхаваўчых магчымасцей персанальных санкцый супраць чыноўнікаў?

А.М.: Некаторыя кажуць, што, сапраўды, беларускія чыноўнікі не так часта ездзяць за мяжу, бо Лукашэнка ім не дазваляе. Большасць з іх і Польшчы яшчэ не бачыла. Але я ведаю са сваіх старых кантактаў у наменклатурным асяроддзі, як балюча яны гэта ўспрымаюць, наколькі ў іх дэпрэсіўны настрой. Я ўпэўнены, што сэнс у гэткіх санкцыях ёсць. Гэта паказвае бесперспектыўнасць супрацоўніцтва рэжыма з Еўропай.

– Акрамя пашырэння спісу ці можна чакаць якіх-небудзь іншых санкцый Еўрасаюза? І якія канкрэтныя праекты дапамогі Беларусі вы абмяркоўвалі і па якім праектам ужо ёсць дамоўленасці?

В.В.: Пашырэнне спіса звязана не толькі з пашырэннем прозвішчаў. Можна чакаць адрасна накіраваных санкцый супраць чыноўнікаў, калі яны маюць рахункі ў банках краін Еўрасаюза – такія рахункі могуць быць замарожаныя, фактычна арыштаваныя, каб паўплываць на іх эканамічныя інтарэсы і эканамічныя інтарэсы звязаных з імі суб’ектаў. Што да пазітыўных крокаў у дачыненні да беларускай грамадкасці, то рэалізацыя канкрэтных праектаў – гэта прэрагатыва Еўракамісіі, а таксама нацыянальных урадаў. У першую чаргу мы разлічваем на далейшае развіццё медыйнай і адукацыйнай падтрымкі.

– Ці ёсць варыянт уключэння Беларусі ў так званую «фокус-групу»? Вядома, што кожны год Еўрасаюз вызначае тры краіны, дэмакратыя ў якіх, на яго думку, выклікае найбольшую занепакоенасць. Ці абмяркоўваўся гэты варыянт?

А.М.: Я не удзельнічаў у гэтых абмеркаванях, але ўпэўнены, што Беларусь павінна стаяць на першым месце ў гэтым спісе як краіна, якая выклікае самы вялікі занепакой.

В.В.: Мы даведаліся, што ў Еўрапарламенце акрамя групы па сувязі з Беларуссю створана спецыяльная мэтавая група, у склад якой увайшлі па двое дэпутатаў кожнай з асноўных фракцый. Гэтае рашэнне прынята літаральна днямі, адразу пасля нашага візіту. Такім чынам, Беларусь дэ-факта становіцца высокім нумарам, магчыма першым, у спісе асобнай заўвагі Еўрасаюза.

А.М.: Я хачу дадаць пра пазітыў. Мы абмяркоўвалі такія пытанні. Перш за ўсё, пашырэнне праграмы для студэнтаў. Не толькі рэпрэсаваных, а ўвогуле для здольных людзей па навучанні ў розных краінах. І да гэтай праграмы далучацца, напэўна, заходнія краіны. Акрамя таго, калі праблема з рэпрэсаванымі студэнтамі будзе, хутчэй за ўсё, вырашана, то ёсць для нас вялікая праблема дапамогі людзям, якія былі пазбаўлены працы ў выніку ўдзелу ў палітычнай кампаніі. Мы зараз і гэтыя спісы складаем. У рэгіёнах рэпрэсіі вельмі жорсткія. Мы прапанавалі еўрапейскім суразмоўцам стварыць фонд, які хаця б разава дапамагаў чалавеку пратрымацца пэўны час пасля звальнення з працы. Мы гаварылі пра тое, што можна было б запланаваць гэтым людзям замежныя стажыроўкі на тры-шесць месяцаў, можа нават на год, каб ён вярнуўся яшчэ лепшым спецыялістам. Гэтыя прапановы ўспрымаліся, яны будуць разглядацца ў розных краінах.

– Что вы можете сказать об эффективности визовых санкций и тех фамилиях, которые сегодня фигурируют в «черном списке» ЕС?

А.М.: На мой взгляд, это сегодня одна из самых эффективных мер, которыми обладает Евросоюз. Любые меры должны вписываться в возможности конкретных международных структур. Сам список, по-моему, составлен добросовестно. Он касается высших должностных лиц, которые, несомненно, причастны к различным нарушениям. Но я бы хотел, чтобы в этом списке оказались и конкретные исполнители. Если брать выборы, то все мы понимаем, что основные махинации делаются на уровне участковых комиссий. Едва ли сама Ермошина манипулирует с процентами, к ней с мест приходят уже готовые протоколы, которые подписывают конкретные люди. И они также должны нести ответственность, если преступают закон.

– Что вы ожидаете от акции 26 апреля?

А.М.: Эта акция не связана напрямую с выборами. Оппозиция каждый год 26 апреля проводит каким-то образом мероприятия, тем более что в этот раз будет 20-я годовщина чернобыльской трагедии. Но политические оценки ситуации в стране будут несомненно. Оценка выборов будет обязательно, также вопрос об освобождении политических заключенных. Как это пройдет, я пока не могу сказать. Многое зависит от ответа органов исполнительной власти на нашу заявку. Но мы планируем провести митинг и шествие, как это делалось традиционно. Я ожидаю, это будет демонстрация того, что тех людей, которые в состоянии постоять за свое достоинство, в Беларуси становится все больше и больше.

– «Сенатор» Чергинец недавно заявил о возможности составления властью своего списка невыездных. Что вы станете делать, если власть не будет пускать вас за границу?

А.М.: Смешно рассчитывать, что, если Милинкевичу, Вячорке или кому-либо еще из лидеров демократического движения запретят ездить за рубеж, все наши международные контакты прекратятся. Будут ездить другие люди и продолжать начатую работу. Но власть совершит безумие, если пойдет на подобный шаг. Надо понимать, что Евросоюз наказывает конкретных чиновников за преступления против Конституции и законов. А упомянутая вами «инициатива» – это будет прямое ограничение конституционных прав граждан, что станет еще одним преступлением власти, но уже против конкретных людей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0