Барыс Нямцоў

Рашэньне было прынятае на зьезьдзе Саюзу правых сіл 17 сьнежня. Кандыдатура Нямцова была адзінай, і выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове. За яго прагаласавалі 114 чалавек, супраць — 23.

Цяпер да 16 студзеня СПС і яе прыхільнікам за свайго кандыдата трэба сабраць ня менш за 2 млн подпісаў.

У панядзелак зьезд «Адзінай Расеі» вылучыў кандыдатам на пост прэзыдэнта першага віцэ‑прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Усяго ў Расеі выказалі намер вылучыцца 25 чалавек‑самавылучэнцаў і два кандыдаты ад партый — лідэр ДДПР Уладзімер Жырыноўскі і старшыня КПРФ Генадзь Зюганаў. Канчаткова поўны сьпіс прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка суседняй дзяржавы вызначыцца пасьля рэгістрацыі ЦВК 27 студзеня.

Выбары прэзыдэнта Расеі пройдуць 2 сакавіка 2008 году.

gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0