Microsoft выпусціць наступную версію офіснага пакета Office 16 у другой палове 2015 года. Пра гэта паведамляе рэсурс ZDNet са спасылкай на паведамленне генеральнага мэнеджара Microsoft па маркетынгу Office і Office 365 Джуліі Уайт.

На выставе Tech Ed Barcelona Уайт паведаміла, што нягледзячы на наяўнасць воблачнай версіі Office 365, кампанія працягне выпуск настольнай версіі. Выданне мяркуе, што Office 16 будзе ўключаць ўсе новаўвядзенні Office 365, якія з'явяцца да таго часу.

На сайце воблачнага назапашвальніка OneDrive пачаўся прыём заявак на выкарыстанне безлімітнага аб'ёму для дадзеных на сэрвісе. Паслуга прадастаўляецца для ўладальнікаў падпіскі на Office 365. Цяпер максімальны даступны для іх аб'ём у воблачным сэрвісе складае 1 тэрабайт. 

Паміж існуючай настольнай версіяй Office 2013 і воблачнай Office 365 прынцыповая розніца ў мадэлі аплаты. За аўтаномную версію карыстальнік плаціць адзін раз. Воблачная версія даецца карыстальніку ў арэнду і ён павінен аплачваць яе кожны год, затое можа ўсталяваць на пяці прыладах, уключаючы ПК і смартфоны.

Паводле дадзеных СМІ, у бліжэйшы час мы ўбачым версію для Android, цяпер Office даступны на камп'ютарах і смартфонах пад кіраваннем розных АС Windows, а таксама маюцца версіі для OS X і iOS.

У пачатку 2015 года чакаецца новая версія офіснага пакета для камп'ютараў Apple.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?