Пра гэта заявіў у інтэрвію Радыё Свабода генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс.

«Беларусь зьвярталася з просьбай аб далучэньні да Рады Эўропы. Але разгляд яе звароту быў спынены, бо яна не выконвала стандарты дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону, і мы і зараз ня можам вярнуцца да разгляду звароту Беларусі.

Гэтая сытуацыя цягнецца ўжо больш за 10 гадоў. Мы выказваем шкадаваньне з гэтай нагоды, бо Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы.

Каб далучыцца да Рады Эўропы, Беларусь павінна мець свабоду друку, павінна быць магчымасьць распаўсюджваць газэты, якія крытыкуюць прэзыдэнта Беларусі. Я мяркую, што павінна палепшыцца становішча з правамі чалавека. Будзе таксама добрым крокам, калі скасуюць сьмяротнае пакараньне, Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, якая ўсё яшчэ мае сьмяротнае пакараньне», сказаў Тэры Дэвіс.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Рада Эўропы асудзіла сьмяротныя прысуды, выкананыя апошнім часам у Беларусі і ў Японіі. У Беларусі быў пакараны сьмерцю былы афіцэр міліцыі Аляксандар Сяргейчык.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0