Апошнім часам у Бранску можна было назіраць, як фуры з нібыта забароненымі да ўвозу польскімі памідорамі і іншай гароднінай спакойна разгружаюцца на аптовым рынку.

Арганізатары такога гандлю — беларускія і польскія пастаўшчыкі, якія дзейнічалі сумесна, і з непрыхаванай іроніяй кпілі з намаганняў расійскага ўрада забараніць увоз прадуктаў з Еўрасаюза.

У такіх умовах Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) была вымушаная прыняць адпаведныя меры і стала затрымліваць кантрабандныя грузы з суседняй саюзнай дзяржавы.

Паводле дадзеных ведамства, у незаконных пастаўках была задзейнічана Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі, піша ТАСС са спасылкай на паведамленне Рассельгаснагляду.

Па транзітным сертыфікаце дзяржаўнай інспекцыі Беларусі зеляніна кіравалася праз тэрыторыю Расіі нібыта ў Казахстан. Аднак да казахскіх стэпаў фура не даязджала: машына разгружалася ў адным з расейскіх гарадоў, затым вярталася ў Беларусь, запаўнялася аналагічным асартыментам і па тым жа сертыфікаце зноў ехала ў напрамку Казахстана.

Рассельгаснагляд угледзеў у дзеянннях беларусаў выклік заканадаўству Мытнага саюза, прыпісваючы ім паўторнае выкарыстанне фітасанітарнага сертыфіката і парушэнне правілаў транзіту.

Нагадаем, што транзіт прадуктаў «санкцыйнай» групы, вырабленых у Нарвегіі, ЗША, ЕС ці Аўстраліі, у Расію забаронены ў сувязі з уведзеным 7 жніўня 2014 прадэмбарга ў адказ на дзеянні гэтых краін ва ўмовах палітычнага крызісу ва Украіне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?