Кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова атрымала апавяшчэнне аб ануляванні віда на жыхарства і аб разглядзе пытання пра высылку з Рэспублікі Беларусь ў другой палове дня 30 кастрычніка. Танкачова мае намер абскардзіць рашэнне аб ануляванні віда на жыхарства, але галоўным для яе робіцца цяпер пытанне магчымай высылкі, паведамляе сайт eurobelarus.info.

Танкачова жыве ў Беларусі ад 1985 года. Праваабаронцы звязваюць ануляванне яе віда на жыхарства з яе праваабарончымі заявамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0