У сезоне-2014 каманды сустракаліся тры разы: двойчы была зафіксавана нічыя (0:0, 0:0, у Барысаве), а ў Мінску перамог БАТЭ (2:0), фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

У сезоне-2014 каманды сустракаліся тры разы: двойчы была зафіксавана нічыя (0:0, 0:0, у Барысаве), а ў Мінску перамог БАТЭ (2:0), фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

1 лістапада 2014 г. надоўга можа запомніцца беларускім футбольным заўзятарам. У 14.00 на мінскім стадыёне «Трактар» пройдзе чацвёртае «класіка» ў сезоне, у якім, магчыма, мы даведаемся імя будучага чэмпіёна Беларусі па футболе. Мінскае «Дынама» прымае барысаўскі БАТЭ.

Пасля 28 тураў: БАТЭ — 61, Дынама Мінск — 60, Шахцёр — 44…

Усяго ў чэмпіянаце будуць згуляныя 32 туры (таксама — 9, 23, 30 лістапада).

Матчу «Дынама» — БАТЭ папярэднічалі бурныя, часам эмацыйныя выказванні каманд і федэрацыі футбола адносна даты і часу правядзення гульні. На шчасце і радасць заўзятараў, розум і здаровы сэнс перамаглі і гульню перанеслі з пятніцы, 31 кастрычніка, на суботу, 1 лістапада. Гэта добрая нагода правесці гэты час на стадыёне, тым больш сіноптыкі абяцаюць сухое надвор'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?