Легенда сусветнага бокса амерыканец Майк Тайсан публічна распавёў пра тое, што ў дзяцінстве стаў ахвярай гвалтаўніка.

Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на TMZ.

«Мне было сем гадоў. Мужчына схапіў мяне на вуліцы. Ён здзекаваўся з мяне, сэксуальна здзекаваўся», — распавёў Тайсан у інтэрв'ю радыёстанцыі Opie Radio.

Баксёр растлумачыў радыёвядучаму, што гэты выпадак адбыўся адзін раз. Ён уцёк ад гвалтаўніка, якога ён назваў «выродлівым старым», і больш ніколі не бачыў яго, у паліцыю пра інцыдэнт паведамляць не стаў.

«Я памятаю пра гэта, але ў той жа час і не. Я не адчуваю ганьбы ці сораму з гэтай нагоды», — адзначыў Тайсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0