Амаль 600 тыс. праглядаў за некалькі дзён сабралі на YouTube кадры, на якіх паказаныя двое кацянятаў. Адзін з іх відавочна хоча пагуляцца і спрабуе пабудзіць свайго спячага «браціка». Ён то кусае яго за вуха, то б'е лапай па пысцы, то спрабуе накінуцца на яго «з тылу».

У спробах абудзіць соню, кацяня падае з прыступкі лесвіцы, але потым аднаўляе свае спробы. У выніку ён, мабыць, стамляецца і кладзецца спаць побач з апатычным таварышам — пузам дагары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?