29 кастрычніка ў Берліне было падпісана гістарычнае пагадненне аб аўтаматычным абмене падатковай інфармацыяй. Подпісы пад дакументам паставілі прадстаўнікі 51 краіны.
Падпісанне дакумента адбылося на «Падатковай канферэнцыі — 2014», якая праводзіцца ў Міністэрстве фінансаў ФРГ.
Дзяржавы-падпісанты ўзялі на сябе абавязацельства з 2017 года выдаваць па запыце звесткі аб фінансавых рахунках падсправаздачных падаткаплацельшчыкаў — рэзідэнтаў гэтай краіны.
Да пагаднення далучыліся ўсе 28 краін Еўрасаюза, у тым ліку Кіпр і Люксембург, а таксама Ліхтэнштэйн і Кайманавы выспы з усімі выспамі пад англійскай каронай (у тым ліку з Гібралтарам і Бермудамі).
Пераломным момантам стаў банкаўскі крызіс на Кіпры, калі ўладам прыйшлося замарозіць частку ўкладаў.
Расія пакуль да пагаднення не далучылася. Таксама пакуль адсутнічаюць подпісы ЗША і Кітая. Швейцарыя абвясціла, што далучыцца да дакумента пазней, бо банкаўская сістэма краіны патрабуе правядзення шэрагу рэформ.