ria.ru

ria.ru

Ria.ru са спасылкай на «прэм'ера» самаабвешчанай «ДНР» Аляксандра Захарчанку сцявярджае, што каля горада Чырвонаармейск Данецкай вобласці за час правядзення ўкраінскімі сілавікамі спецаперацыі зніклі амаль 400 жанчын ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, за апошні час былі знойдзеныя 286 жаночых цел.

«Амаль 400 жанчын ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў зніклі ў Чырвонаармейску без вестак, дзе раскватараваны батальён «Дняпро-1». 286 цел жанчын былі знойдзенымі вакол Чырвонаармейска згвалтаванымі», — заявіў Захарчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0