Віктар Орбан, nol.hu

Віктар Орбан, nol.hu

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што адкліча законапраект аб падатку на інтэрнэт-трафік, які стаў прычынай масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне.

У цяперашнім выглядзе, па словах Орбана, гэты закон не можа быць ухвалены, бо жыхары Венгрыі палічылі яго неабгрунтаваным.

Дэманстранты, у тым ліку звыш 10 тысяч чалавек на мітынгу ў Будапешце, сцвярджалі, што законапраект можа паставіць пад пагрозу свабоду слова і доступу да інфармацыі.

Кіруючая партыя «Фідэс» прапаноўвала прыняць падатковы законапраект, каб збалансаваць бюджэт Венгрыі ў 2015 годзе, аднак ЕС назваў гэта «дрэннай ідэяй», якая закранае пытанне палітычнай волі.

Падатку на інтэрнэт-трафік няма ў ніводнай з еўрапейскіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?