Закон уступае ў сілу ўжо з 1 студзеня 2015 года.

Новаўвядзенні ў першую чаргу накіраваныя на барацьбу з пірацтвам. Акрамя інтэрнэт-рэсурсаў, якія размяшчаюць кантэнт з парушэннем аўтарскага права, змены ў закон прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафаў і для тых рэсурсаў, якія размяшчаюць на іх спасылкі, у тым ліку і для самага папулярнага пошукавіка Google.

У кампаніі Google ужо выказалі шкадаванне ў сувязі з гэтым рашэннем іспанскага парламента. Ва ўрадзе ў сваю чаргу прызналі, што такое новаўвядзенне з'яўляецца частковым, і паабяцалі перагледзець яго на працягу года.

Раней падатак на інтэрнэт прапанавалі ўвесці ўлады Венгрыі, што прывяло да масавых пратэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?