Брытанец Джон Мур, які доўгі час граў ролю класічнага Санта-Клаўса ў рэкламах кампаніі Coca-Cola, памёр на восемдзесят сёмым годзе жыцця. Пра гэта 31 кастрычніка піша газета The Independent.

Яго пахаванне прайшло сёння ў мястэчку Берджэс-Хіл, графства Сасэкс. У цырымоніі прынялі ўдзел тысячы людзей, якія прыйшлі аддаць яму даніну павагі.

Менавіта ў Берджэс-Хіле Мур шматкроць з'яўляўся ў касцюме каляднага дзеда на дабрачынных мерапрыемствах. Джон Мур не быў прафесійным акцёрам. Ён падпрацоўваў таксістам і бармэнам ў пабе.

Кампанія Coca-Cola выкарыстоўвала ў сваёй рэкламнай кампаніі вобраз Санта-Клаўса з 1930-х. Мур супрацоўнічаў з кампаніяй на працягу апошніх дзясяткаў гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?