Расійскі акцёр Міхаіл Парэчанкаў, які прыехаў у Данецк на прэзентацыю новага фільма «Паддубны», у якім ён выканаў галоўную ролю, сустрэўся з гледачамі ў кінатэатры «Зорачка», перадае РІА Навіны.
«Я прывёз вам фільм, які забараніла Украіна. Ён проста адлюстроўвае маё бачанне», — распавёў актор. У ходзе непрацяглай гутаркі адзін з гледачоў спытаў Парэчанкава, у каго ён страляў у данецкім аэрапорце.
«У паветра. Гэта быў салют», — адказаў той.
Ваенны эксперт: Парэчанкаў страляў баявымі
Парэчанкаў пра стральбу з кулямёта ў Данецку: Патроны былі халастымі