Карэспандэнт брытанскага выдання The Telegraph Роланд Аліфант паведаміў аб перамяшчэнні вайсковай калонамі з «Градамі» і іншай ваеннай тэхнікай недалёка ад Данецка. Пра гэта ён напісаў у суботу, 1 лістапада, у сваім твітэры.

Па словах журналіста, ён і яго калега з BuzzFeed Макс Седан бачылі 62 зялёныя «КамАЗы» з трыма устаноўкамі «Град» і двума зенітнымі гарматамі. Грузавікі без нумарных знакаў накіроўваліся ў Данецк з усходняга боку.

Большасць «КАМАЗаў» абсталяваны куленепрабівальнымі шклом, удакладняе журналіст Пётр Шаламоўскі. Паводле яго слоў, іспанскіх журналістаў, якія сфатаграфавалі калону, папрасілі выдаліць здымкі.

2 лістапада ў «ДНР» і «ЛНР» прызначаныя «выбары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0