1 лістапада на Дзяды актывісты Партыі БНФ наведалі вёску Гайна пад Лагойскам, дзе пахаваныя два ўдзельнікі Бітвы пад Воршай.

Фронтаўцы ўсталявалі памятны крыж у гонар герояў Аршанскай бітвы Станіслава Ляскоўскага і Станіслава Арона і ўсіх змагароў за Бацькаўшчыну і запалілі зьнічы.

Мясцовая жыхарка Марыя Антонаўна распавяла сябрам Партыі БНФ пра часы, калі на месцы бур’яну стаяў касьцёл, які спачатку быў разбураны партызанамі, а пасьля савецкімі ўладамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?