Вядомаму расійскаму акцёру Івану Ахлабысціну забаранілі ўезд у Эстонію, заявілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў краіны, паведамляе Postimees.

Адпаведны загад быў падпісаны ў канцы гэтага тыдня. У міністэрстве адмовіліся паведаміць прычыны рашэння, а таксама на які тэрмін Ахлабысціну, які вядомы шавіністычнымі і антыўкраінскімі выказваннямі, забаронены ўезд у Эстонію.

Ахлабысцін, якому таксама забаронены ўезд у Латвію і Украіну, павінен быў выступаць 7 лістапада ў рыжскім Доме кангрэсаў, а на наступны дзень — у Талінскім канцэртным доме Nordea з праграмай «Духоўныя гутаркі. Працяг».

13 лістапада акцёр выступае з аналагічнай праграмай у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0