Прыкладна а 17.30 удзельніка курапацкага шэсця Аляксея Дварэцкага адпусцілі з Савецкага РУУС. Яго пратрымалі ў міліцыі каля дзвюх гадзін.

Пасля вызвалення Аляксей распавёў карэспандэнту Свабоды, што схоплены быў яшчэ адзін удзельнік акцыі Фёдар Бурак. Абодвух звінавацілі ў тым, што яны неслі ўкраінскія сцягі падчас шэсця.

«Пыталіся, чаго мы неслі ўкраінскія сцягі, называлі нас фашыстамі, бандэраўцамі. Казалі, едзьце на ўсход. Яны матлялі перад тварам нейкімі паперамі, такім чынам правакавалі, пагражалі, што будуць косці ламаць, хапалі за валасы. Потым супакоіліся, некуды сышлі. Праз некаторы час сказалі, што нас выпускаюць. Але ў мяне забралі стужкі з беларускім арнаментам, якія ў краме прадаюць, таксама бел-чырвона-белыя сцягі. Пратаколы не складалі», — распавёў Аляксей.

Аляксей сказаў, што супрацоўнікі міліцыі ў цывільным «пасвілі» іх пасля заканчэння мітынгу ад самых Курапатаў, а каля Камароўскага рынку схапілі і груба пацягнулі ў машыну.

«З намі ішоў таксама Юрась Беленькі і ён сказаў міліцыянтам, калі затрымліваюць мяне, то каб затрымлівалі і яго. Аднак схапілі толькі мяне і Фёдара, тых, хто нёс украінскія сцягі».

Раней «НН» паведамляла пра спробу затрымання хлопца і дзяўчыны, якія таксама неслі на шэсці ўкраінскія сцягі. Але тых адбілі удзельнікі мітынгу, не дазволілі «людзям у чорным» схапіць іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?