Напярэдадні дня ўшанавання Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі беларускай 1 лістапада ва ўрочышчы Курапаты па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла адбылося памінальнае богаслужэнне за ўсіх нявінна забітых у Айчыне нашай.

Удзельнікі паніхіды малітоўна ўшанавалі памяць дзясяткаў тысяч суайчыннікаў, якія былі растраляны і пахаваны ў Курапатах у час рэпрэсій 1937—1941 гадоў.

Як адзначыў у пропаведзі пасля паніхіды клірык Свята-Петра-Паўлаўскага сабора іерэй Адрыян Латушка, Курапаты — цёмная старонка нашай гісторыі, бо ўсё, што рабілася там, рабілася, у тым ліку, і рукамі хрышчоных людзей, якія ўдзельнічалі ў знішчэнні свайго народа.

На думку святара, трагічныя падзеі першай паловы ХХ ст. як і сучасныя ваенныя супрацьстаянні ў блізкім замежжы сведчаць пра працяг барацьбы паміж Богам і д’яблам, месцам якога з’яўляецца сэрца чалавека. Спыніць гэтае зло можна толькі праз любоў да бліжняга, выкананне запаведзяў Божых.

Па словах святара, важна не забываць, што ахвярамі рэпрэсій стала вялікае мноства людзей.

«Магчыма, у Курапатах ляжаць святыя мучанікі, пра якіх мы пакуль не ведаем. Будзем верыць, што Гасподзь адкрые нам іх імёны», — адзначыў Адрыян Латушка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?