Гурт Trubetskoy прэзентаваў першы рэліз — максі-сінгл «Ёлкі». Яго прэм'ера адбылася 3 лістапада на рэсурсах Tut.by (Беларусь), Яндекс.Музыка (Расія) і Radio ROKS (Украіна). Таксама «Ёлкі» ужо можна спампаваць у iTunes, паведамляецца ў акаўнце гурту ў Facebook.

Itunes
music.yandex.ru
Tut.by
РадыёРокс — Украіна

У сінгл «Ёлкі» ўвайшлі 4 песні. Загалоўны трэк і песня Do not Touch My Bass напісаны ў суаўтарстве Паўлам Булатнікавым і іншымі ўдзельнікамі гурту, «Побач» — песня Сяргея Міхалка, а тэкст да трэку Let It Be напісаў Іван Трафімаў, былы прадзюсар і аўтар «Забароненых барабаншчыкаў».

Усе 4 новыя трэкі былі запісаныя ў Вільні на студыі нарвежскага саўндпрадзюсэра Снорэ Бергеруда. Па словах музыкаў, Бергеруд змог дамагчыся гучання, якое прыкметна адрознівае Trubetskoy як ад «Ляпісаў», так і ад усёй постсавецкай рок-музыкі наогул.

«Наша музыка - гэта рок-н-рол у чыстым выглядзе, - кажа Павел Булатнікаў. — Мы хочам, каб яна не падзяляла, а аб'ядноўвала людзей. Гэта наша самая вялікая мара».

9 лістапада новыя песні будуць прадстаўлены ў Маскве, у клубе RED, у рамках канцэртнай прэзентацыі праекта «Lyapis Crew: ТРУбьют», пасля чаго Trubetskoy адправіцца ў свой першы тур па Расіі.

Гурт Trubetskoy узнік пасля спынення дзейнасці «Ляпіса Трубяцкога» 31 жніўня. Сяргей Міхалок заснаваў гурт Brutto.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0