фота Сяргея Зініна

фота Сяргея Зініна

У парках і скверах Мінска больш не будуць прыбіраць апалае лісце.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінгарвыканкама Аляксандр Баравікоў.

«Прыбіраючы апалае лісце ў парках і скверах, чалавек парушае натуральны кругазварот рэчываў у прыродзе. Апалае лісце ўтварае перагной, які сілкуе глебу, а мы уборкай фактычна збядняем зямлю. Ад гэтага пачынаюць пакутаваць дрэвы», — сказаў Аляксандр Баравікоў.

Паводле новага рашэння, лісце будуць зграбаць толькі за пяць метраў ад праезнай часткі, каб яны не перашкаджалі руху аўтамабіляў, а таксама не забівалі ліўневыя каналізацыі. Па словах Аляксандра Баравікова, забарона на збор апалага лісця дапаможа не толькі захаваць экалагічны баланс, але і зэканоміць бюджэтныя грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?