Ён накіроўваўся ў Страсбург на Сусветны форум за дэмакратыю. Але паліцыя не пусціла яго на тэрыторыю Германіі з-за славацкай візы.

Вядомага беларускага палітолага Валерыя Карбалевіча 2 лістапада затрымала нямецкая паліцыя ў аэрапорце Франкфурта-на-Майне. Ён меў афіцыйнае запрашэнне і накіроўваўся ў Страсбург на Сусветны форум за дэмакратыю ў складзе беларускай групы, запрошанай для азнаямлення з працай Рады Еўропы. Усе ўдзельнікі форуму змаглі прайсці памежны кантроль, а Карбалевіч — не:

«У мяне віза выдадзеная консульствам Славакіі. І гэта быў першы ўезд на тэрыторыю Шэнгена. Нямецкая паліцыя вырашыла, што я не маю права ўезду на тэрыторыю Германіі. Раней я быў перакананы, што магу прыехаць па ёй. Аказваецца, не магу», — сказаў Карбалевіч.

Па словах палітолага, у транзітную зону яго адпусцяць ужо сёння. Аднак зваротны квіток да Мінска ён мае толькі на 5 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?