Буйную партыю гераіна затрымалі ў Барысаўскім раёне. Праваахоўнікі адзначаюць, што паўкілаграма наркотыка хапіла б, каб «пасадзіць на іголку» 5 тысяч чалавек.
Кошт партыі, якую везлі трое чалавек, ацэньваецца ў 50 тысяч долараў. Цяпер высвятляецца паходжанне наркотыка і месца, куды яго мусілі даставіць.