Жыхар Гродна, падазраваны ў падвойным забойстве, прызнаўся, што зарэзаў дзвюх жанчын з асабістай непрыязнасці. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце Следчага камітэта Беларусі.

Падчас допыту падазраваны даў прызнальныя паказанні, што здзейсніў забойства 23 кастрычніка ў стане алкагольнага ап'янення на глебе асабістых непрыязных адносін. Для праверкі паказанняў следчыя выбылі з затрыманым на месца здарэння. У выніку падазраваны не толькі дэталізаваў паказанні, але і паказаў месца на мосце праз Нёман, з якога выкінуў у ваду кухонны нож. Яго ўдалося знайсці і падняць са дна пры дапамозе вадалазаў, распавялі ў СК.

У цяперашні час следчыя працягваюць правяраць і высвятляць усе абставіны злачынства, у тым ліку матывы яго здзяйснення. У гэтых мэтах вывучаецца лад жыцця ахвяр і падазронага, дапытваюцца тыя, хто ведаў іх, прызначаны шэраг экспертыз.

Як паведамлялася, увечары 29 кастрычніка ў Гродне ў сваёй кватэры з колатымі ранамі ў вобласці шыі знойдзены трупы 27-гадовай раней неаднаразова суджанай непрацуючай мясцовай жыхаркі і яе 54-гадовай маці.

Па дадзеным факце УСК па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт.139 (забойства двух асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У ходзе старанна праведзенага агляду месца здарэння следчыя знайшлі і канфіскавалі шэраг рэчавых доказаў, у прыватнасці сляды пальцаў рук, якія былі накіраваны на дактыласкапічную экспертызу. Дзякуючы суладнай працы праваахоўнікаў ўдалося аператыўна выявіць асобу падазраванага, якім аказаўся 27-гадовы жыхар Гродна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?