У Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 4 лістапада, у Маскве праходзяць як мінімум два шэсці нацыяналістаў.

У раёне Любліна на паўднёвым усходзе Масквы праходзіць так званы «Рускі марш». Яго праводзяць антыпуцінскія нацыяналісты, якія асуджаюць уварванне Расіі ва Украіну.

Паводле ацэнак журналістаў, гэты «Рускі марш» сабраў каля 2000 удзельнікаў.

У Любліне нацыяналісты выйшлі на марш пад чатырма галоўнымі лозунгамі: «Рускае адзінства!», «Свабоду і справядлівасць для рускіх людзей!», «Супраць чэкісцкага тэрору! Свабоду зняволеным нацыяналістам!» і «Свабоду Бялову! Улада рускаму народу!».

Апошні лозунг прысвечаны аднаму з лідараў «Рускіх» Аляксандру Бялову (Поткіну), нядаўна абвінавачанага ў незаконнай легалізацыі грашовых сродкаў.

Іншае шэсце нацыяналістаў заяўлена ў раёне Шчукіна на паўночным захадзе Масквы. Па словах яго арганізатараў, гэта будзе акцыя «у падтрымку Наваросіі».

У адрозненне ад акцыі ў Любліне, шэсце нацыяналістаў у раёне Шчукіна, арганізаванае старшынёй партыі «Вялікая Расія» Андрэем Савельевым, цалкам прысвечанае так званай «Наваросіі».

Чакаецца, што на мітынгу выступяць прадстаўнікі «апалчэння Данбаса».

Па словах арганізатара маршу Андрэя Савельева, «статусных асобаў» з самаабвешчаных ДНР і ЛНР на маршы не будзе: «Яны чамусьці палюбілі расійскае начальства і, напэўна, пойдуць з ім на Цвярскую».

Таксама ў Маскве арганізуецца сёння афіцыйная акцыя. Яна называецца «Мы адзіныя» і пройдзе ў цэнтры Масквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0