4 лістапада ў Данецку адбылася інаўгурацыя кіраўніка самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандра Захарчанкі.

Кіраўнік ДНР, які перамог на нядаўніх выбарах, прыняў прысягу на Бібліі. Пасля гэтага старшыня ЦВК Раман Лягін уручыў яму афіцыйнае пасведчанне кіраўніка «рэспублікі».

У сувязі з інаўгурацыяй у Данецку прыняты павышаныя меры бяспекі. Будынак драматычнага тэатра, у якім праходзіла цырымонія, быў ачэплены байцамі «апалчэння», а таксама «пешымі і коннымі паліцэйскімі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?