З наступнага году падаходны падатак па неасноўным месцы працы будзе зьніжаны з 20 % да 15 %. Гэта прадугледжана законапраектам пра ўнясеньне паправак у некаторыя законы па пытаньнях падаткаабкладаньня, які быў прыняты сёньня дэпутатамі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу ў другім чытаньні.

Як адзначыла намесьніца старшыні Сталай камісіі па бюджэце, фінансах і падаткавай палітыцы ніжняй палаты беларускага парлямэнту Сьвятлана Гіль, папраўкі прадугледжваюць, што з наступнага году грамадзяне, якія працуюць па сумяшчальніцтве, змогуць скарыстацца стандартнымі падаткавымі вылічэньнямі па падаходным падатку і па неасноўным месцы працы. Цяпер такія вылічэньні можна рабіць толькі па месцы асноўнай працы.

У 2008 годзе плянуецца адмяніць:

  • падатак з карыстальнікаў аўтамабільных дарог у памеры 1% ад звароту
  • мясцовыя зборы за ажыцьцяўленьне гандлю й будаўніцтва на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйных адзінак
  • збор за разьмяшчэньне знадворнай рэклямы на замежнай мове
  • адлічэньне ў дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд будаўнічай навукі

Паводле БЕЛТА

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0