Невясёлая гэта новая гадаўшчына народзін «Нашай Нівы». У цяжкі сумны час надышла яна. Ліюцца рэкі крыві. Сотні, тысячы ваякаў косіць вайна кожны дзень сваёй вострай касой. А па ўсёй нашай старонцы, што гэтак многа ахвяр аддала вайне людзьмі і багаццем, пануе смутак. І ў дзень, калі, здаецца, трэба цешыцца, што-ткі, нягледзячы на ўсё, «Жыве Беларусь!», — у гэты дзень няма месца для ўцехі.

«НН». №44. 1914.

Месіянскі выбар Амерыкі. У адрозненне ад Еўропы, у Амерыцы вера чалавека — зусім не прыватная справа кожнага, і тым больш прэзідэнта. Амерыканцы вераць у Бога і сусветную місію ЗША. Выбар Джорджа Уокера Буша, серадняка ва ўсім, акрамя палымянай веры ў Амерыку і яе каштоўнасці, — гэта выбар грамадзянамі ЗША месіянскай ролі для сваёй краіны.

«НН». №41. 2004.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0