Часопіс Forbes склаў рэйтынг самых уплывовых людзей планеты. Ён апублікаваны на сайце выдання. Расійскі прэзідэнт другі год запар займае першы радок у гэтым спісе.

Топ-5 самых уплывовых сёлета не змяніўся. На другім месцы — Барак Абама, на трэцім — Сі Цзіньпін, чацвёрты радок рэйтынгу заняты Папам Францішкам, а на пятай размясцілася «каралева Еўрасаюза» канцлер Германіі Ангела Меркель. Яна ж, па факце, застаецца самай уплывовай жанчынай у свеце.

Сёлета ў рэйтынгу, які складаецца з 72 чалавек (па адным на кожныя 100 мільёнаў), знаходзяцца 17 кіраўнікоў дзяржаў, чый сукупны ВУП складае каля 48 трлн даляраў.

Акрамя таго, у рэйтынгу 39 кіраўнікоў буйных карпарацый і 29 мільярдэраў, чыя сумарная маёмасць ацэньваецца ў 790 млн даляраў.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе ў кола самых уплывовых людзей планеты вярнуўся кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер. Ён стаў адным з нешматлікіх людзей з бліжэйшага акружэння расійскага прэзідэнта, хто не патрапіў пад санкцыі.

Рэйтынг Forbes складаецца пры дапамозе галасавання рэдактараў выдання.

Яны ацэньваюць такія параметры, як фінансавыя рэсурсы, шырату ўладных паўнамоцтваў і іх выкарыстанне, а таксама колькасць людзей, на якія яны аказваюць ўплыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?