«Нафтан» прадаюць «Лукойлу»?
Учора на «Нафтане» адбылася апэратыўная нарада. На ёй гендырэктар прадпрыемства В. Якушаў паведаміў, што бліжэйшым часам завод будзе прададзены расейскай нафтавай кампаніі «Лукойлу». Разам з «Нафтанам» расейцам будзе таксама прададзенае і ягонае даччынае прадпрыемства «Палімір». Пра гэта «НН» паведаміў адзін з супрацоўнікаў заводу, які не захацеў называць сваё імя.
Учора на наваполацкім нафтапераапрацоўчым заводзе «Нафтан» адбылася апэратыўная нарада. На ёй генэральны дырэктар прадпрыемства Вячаслаў Якушаў паведаміў, што бліжэйшым часам «Нафтан» будзе прададзены расейскай нафтавай кампаніі «Лукойлу». Разам з «Нафтанам» расейцам будзе таксама прададзенае і даччынае прадпрыемства «Нафтану» «Палімір». Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў адзін з супрацоўнікаў заводу, які не захацеў называць сваё імя.
Паводле ягонай інфармацыі, «Лукойл» хоча набыць больш за 50% акцыяў «Нафтану».
Намесьнік генэральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах Анатоль Юдаеў сказаў, што ніяк гэтыя размовы камэнтаваць ня будзе. На пытаньне, ці можа гэта нехта пракамэнтаваць увогуле на «Нафтан», быў адказ: «На гэты конт ніхто камэнтароў на заводзе пакуль даваць ня будзе».
У прэс-службе расейскай кампаніі «Лукойл» паведамілі, што камэнтуюць толькі зьдзелкі, якія ўжо адбыліся, пасьля таго, як кантракты ўжо падпісаныя. Пытаюся, ці пацьвярджаюць яны, што перамовы пра куплю «Нафтана» вядуцца. Той самы адказ: «Пакуль ня можам гэтага камэнтаваць».
Нафтапераапрацоўчы завод «Нафтан» створаны ў 1958 годзе. Дзяржаве належаць 99,8 % акцыяў, калектыву прадпремства — 0,2 %. Гэта адно з самых дарагіх прадпрыемстваў Беларусі.
Зьміцер Панкавец
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ