Па добрай завядзёнцы 12 снежня Tuzin.fm адзначае свой дзень народзінаў і ладзіць вялікі канцэрт з уручэннем прызоў. У клубе «Піраты» назавуць імя новых уладальнікаў прэміі «Героі года», а таксама «Адкрыццё года».

Ужо 12-ы год запар слушны беларускі партал «Тузін Гітоў» падводзіць вынікі музычнага году. Апошнія некалькі гадоў вынікі абвяшчаюцца на вялікім канцэрце ў магічны дзень — 12.12. Менавіта гэты дзень лічыцца сімвалічным днём народзінаўпартала.

Узнагароды ўручаюцца ў дзвюх галоўных намінацыях — «Адкрыццё года» і «Героі года» — найлепшы беларускі гурт у 2014-м. Прэтэндэнтаў у кожнай — больш за дзясятак. Частка з іх выступіць у вялікім канцэрце з гэтай нагоды, які сёлета пройдзе ў клубе «Піраты».

Пакуль рэдакцыя складае шорт-ліст прэміі, ёсьць магчымасць набыць квіток на гэтую падзею па стартавым кошце — 70 000 рублёў (без уліку камісіі аператара, толькі на танцпляц). Роўна за месяц да пачатку імпрэзы будзе агучаны сьпіс прэтэндэнтаў, тады кошт квіткоў уздымецца.

Увага! Колькасць квіткоў па стартавым кошце абмежаваная.

КВІТКІ НА ЦЫРЫМОНІЮ МОЖНА НАБЫЦЬ ОН-ЛАЙН ТУТ АБО Ў КАСАХ KVITKI.BY ПА ЎСЁЙ КРАІНЕ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?