фота Антона Сурапіна, mediakritika.by

фота Антона Сурапіна, mediakritika.by

Беларускі партал TUT.BY, Галерэя TUT.BY і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт абвяшчаюць аб старце працы моўнага клуба «МоваTUT». Ён закліканы стаць прастораю для свабоднай камунікацыі па-беларуску, незалежна ад узроўня валодання моваю на момант далучэння. Уся камунікацыя будзе заснаваная на мастацтве.

У працяг прэзентацыі выставы Адама Глобуса «Мінск - Вільня: мастацкі маршрут Адама Глобуса» усе ахвотныя змогуць абмеркаваць творы мастака, задаць яму пытанні і атрымаць моўныя веды ад выкладчыка філалагічнага факультэта БДУ.

Канцэпцыя вывучэння мовы ў клубе «МоваTUT» палягае на засваенні слоўнага масіва праз творы мастацтва, яго практычнага засваення праз камунікацыю з аднаклубнікамі, мастакамі, пісьменнікамі, гісторыкамі і, канешне ж, выкладчыкамі найстарэйшага ўніверсітэта краіны.

Сустрэчы ўдзельнікаў «МоваTUT» будуць адбывацца раз на два тыдні на пляцоўцы Галерэі TUT.BY па адрасе праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх.

Першая — 12 лістапада, у сераду а 19-й гадзіне.

Узяць удзел можа кожны ахвотны. Больш за тое, бацькі могуць прыходзіць у «МоваTUT» з дзеткамі. Пакуль старэйшыя будуць вучыць мову праз мастацтва, дзеткі змогуць паглядзець мультфільмы, перакладзеныя на беларускую.

Для таго, каб была магчымасць ацаніць прыкладную колькасць удзельнікаў, просім ахвотных дасылаць заяўкі на адрас [email protected]. У лісце, калі ласка, пазначайце пра намер прыйсці з дзіцём. 

Ахвочыя стаць валанцёрамі клуба таксама могуць заявіць пра сваё жаданне праз пазначаны вышэй электронны адрас. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?