Пракуратура ЗША праверыць здзелкі, зробленыя кампаніяй Gunvor Group, саўладальнікам якой быў расійскі бізнэсмэн Генадзь Цімчанка. Пра гэта паведамляе газета The Wall Street Journal у чацвер, 6 лістапада.

Па інфармацыі выдання, расследаванне праводзіць пракуратура ўсходняй акругі Нью-Ёрка і Міністэрства юстыцыі ЗША. Абвінавачванне цікавіць, «ці мог Генадзь Цімчанка пераводзіць грашовыя сродкі, звязаныя з меркавана карупцыйнымі здзелкамі, здзейсненымі ў РФ, праз фінансавую сістэму ЗША».

Амерыканская пракуратура вывучае здзелкі, у якіх Gunvor Group набывала акцыі расійскай нафтавай кампаніі «Роснефть», а затым перапрадавала іх трэцім асобам. У прыватнасці, следства цікавіць, якія кошты прасіла кампанія ў ходзе здзелак.

Паводле выдання, здзелкі правялі да таго, як Цімчанка трапіў пад санкцыі з боку ЗША. Калі пракуратура вызначыць, што грашовыя сродкі былі атрыманыя незаконным спосабам, напрыклад, неналежным продажам дзяржаўных актываў, то здзелкі кампаніі Gunvor Group могуць прыраўняць да незаконнага адмывання даходаў.

Кампанію Gunvor Group заснавалі Цімчанка і швед Торб'ёрн Торнквіст. 19 сакавіка, за дзень да траплення ў санкцыйныя спісы ЗША, Цімчанка прадаў сваю долю ў 44% сузаснавальніку кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?