Грамадства1616

Мэр Мінска Мікалай Ладуцька адпраўлены ў адстаўку

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька вызвалены ад займанай пасады. Старшынёй Мінгарвыканкама прызначаны Андрэй Шорац, паведамляе БелТА.

Мікалай Ладуцька быў прызначаны мэрам Мінска 25 чэрвеня 2010 года.

Ён нарадзіўся ў 1959 г. у Мінску. У 1981-м скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 2007-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

У 1981—1982 гг. працаваў майстрам будаўнічага ўпраўлення №256 МАПІД «Мінскжылбуд». З 1982 па 1990 г. — на камсамольскай і партыйнай працы. У 1990-2003 гг. працаваў на розных пасадах у МАПІД. У 2003—2006 гг. быў дырэктарам Упраўлення капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама. У 2006-2007-м — кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска.

У 2007—2009 гг. — намеснік старшыні Мінгарвыканкама. У 2009—2010-м — в.а.старшыні Мінгарвыканкама, першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

Новым кіраўніком Мінгарвыканкама прызначаны Андрэй Шорац — былы міністр ЖКГ.

Андрэй Шорац нарадзіўся ў 1973 г. у Віцебску. У 1995 г. скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 1999 - Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У 1995—97 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха ААТ «Віцебскі прыборабудаўнічы завод». У 1997—98 гг. - першы сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта БПСМ Віцебска.

У 1999—2002 гг. — вядучы інжынер, начальнік упраўлення кааператыўнай прамысловасці, начальнік упраўлення якасці Віцебскага аблспажыўсаюза. У 2002—2005 гг. — начальнік аддзела энергетыкі і транспарту ўпраўлення прамысловасці, энергетыкі і транспарту, начальнік аддзела энергетыкі, транспарта і сувязі Віцебскага аблвыканкама.

У 2005—2010 гг. — начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама. У 2010—2011 гг. — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі,

з 2011 г. быў міністрам ЖКГ.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўскі рынак чакае глабальная рэканструкцыя

Народзе, нагадаем, што на «Нашай Ніве» можна каментаваць, лайкаць і дызлайкаць каменты. Вось якія механізмы бяспекі79

П’яны мінчук збіў дзвюх дзяўчат на касе ў краме5

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай

У Мінску з'явіўся новы папрашайка. Вось на што ён просіць грошы6

Прэзідэнт Германіі сустрэўся з Ціханоўскімі і заклікаў вызваліць палітвязняў у Беларусі5

«Гарызонт» будзе выпускаць беларускія планшэты7

Жанчыну з Аўстраліі, якая накарміла сям'ю стравай з атрутнымі грыбамі, прызналі вінаватай. Тады памерлі тры чалавекі1

Блогерку з Мазыра Паліну Зыль асудзілі на год пазбаўлення волі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць