Пуцін з голым торсам на знішчаным малайзійскім «Боінгу» і голы Пуцін у трусах Бората — два здзеклівыя пудзілы прэзідэнта Расіі пранеслі жыхары англійскага горада Льюіс (Lewes), што ў Сасэксе. Пудзілы былі пасля спаленыя.

Манекены — частка традыцыйнага карнавала, так званых Ночаў Гая Фокса (Guy Fawkes's Gunpowder Plot).

Расійскі Твітар віруе ад абурэння. Але прэс-сакратар Пуціна Дзмітры Пяскоў заявіў, што Крэмль «не каментуе пудзілаў».

У выніку нападу Расіі на Украіну пад выглядам «паўстання апалчэнцаў Данбаса» загінула не менш за 4000 чалавек. У тым ліку быў збіты пасажырскі самалёт малайзійскіх авіяліній. Баевыя дзеянні працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?