За даляр па стане на 11.00 маскоўскага часу давалі ўжо 48,64 рубля, або на два рублі больш, чым пры закрыцці таргоў напярэдадні, а за еўра — 60,22 рублі. Гэта ўжо не звязана ні з курсам нафты, ні з крымінальнай справай, заведзенай у ЗША на Цімчанку, сябра Пуціна па Пецярбургу, які за час ягонага прэзідэнцтва стаў нафтатрэйдарам і мультымільярдэрам. Гэта проста паніка.

7 лістапада, у дзень, калі Беларусь святкуе дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, у Расіі ён працоўны, расійскі біржавы індэкс РТС апусціўся ніжэй за 1000 пунктаў — мінімум з крызіснага 2009 года.

А расійская валюта ўжо трэці дзень запар абнаўляе гістарычныя мінімумы.

З пачатку года долар падаражэў ўжо на 43%.

Апошнія скокі выкліканыя шокам ад змены палітыкі Цэнтрабанка, канстатуюць эканамісты.

Цэнтрабанк Расіі вырашыў істотна зменшыць валютныя інтэрвенцыі, пасля таго як выдаткаваў на іх за кастрычнік 29 млрд даляраў, і гэта знізіла золатавалютныя запасы Расіі да найніжэйшага за пяць гадоў узроўню. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?