Сёння беларускія камуністы ўсклалі кветкі да помніка Уладзіміру Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Гэтак яны адзначаюць 97-ую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі.

На мерапрыемстве было шмат студэнтаў з дзяржаўных і прыватных універсітэтаў, у тым ліку навучэнцы з Туркменістана. На пытанне, чаму вы сюды прыйшлі, юнакі і дзяўчаты адказвалі, што іх папрасілі. 

Адна з прысутных дзяўчат сказала карэспандэнтцы «Нашай Нівы»: «Вы з наргасу? Трымайце сцяг! Сцягоў шмат, а людзей мала».

Некаторыя студэнты пасля ўскладання кветак падыходзілі да выкладчыкаў, распісваліся.

Моладзь з Камуністычнай партыі Беларусі раздавала ўлёткі пра тое, што станоўчае прынесла Кастрычнічкая рэвалюцыя. Напрыклад, дэкрэт аб дэкларацыі правоў народаў Расіі, без якой, як значыцца ва ўлётцы, «абвяшчэнне БНР і ССРБ было б немагчымым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?