7 лістапада 2014 г. гарадскі аўтобус. Едзе прыкладна 16-гадовы унук з бабуляй. Мінчукі. Унук гаворыць выключна па-беларуску. Молада. Натуральна. Проста пра жыццё. Бабуля натуральна слухае, адказвае выключна па-руску. Нішто не замінае іх кантактаванню.
Устае жанчына і кажа бабулі: «Какой красівый у вас внук. Я і не знала, что белорусскій язык такой красівый. І внук красівый і язык красівый».
Бабуля здзіўлена трохі. Кажа унуку: Тебя красівым назвалі. Хвалят тебя. Я тым часам збіраюся выходзіць.
Тая жанчына і да мяне кажа: «Какой красівый беларускій язык! Слушала — наслаждалась. Почему не говорім?»
Жанчыне гадоў 60.