Брытанская паліцыя прадухіліла замах на каралеву Лізавету II. Затрыманыя чацвёра ісламістаў.

Як піша выданне Sun, тэрарысты планавалі забіць каралеву ў пятніцу падчас мерапрыемстваў у гонар загінулых у войнах і ўзброеных канфліктах. Злачынцы планавалі напасці на Лізавету Другую з нажом у каралеўскім Альберт-холе. Пры гэтым не выключана, што ў іх была і агнястрэльная зброя.

Самаму малодшаму з чацвярых падазраваных 19 гадоў, яго завуць Юсуф-Саід, ён нядаўна вярнуўся з паездкі ў Пакістан. Як паведамляецца, у аперацыі па прадухіленні замаху ўдзельнічалі паліцыя, байцы Контртэрарыстычнага падраздзялення, агенты выведкі МI5 і іншыя спецслужбы. Ці былі звязаныя падазраваныя з групоўкай «Ісламская дзяржава», не ўдакладняецца.

Лізавеце Другой распавялі аб планаваным замаху, аднак у Букінгемскім палацы вырашылі не адмяняць ўдзел каралевы ў афіцыйных мерапрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?