Расійскія аўтадылеры чакаюць павышэння цэнаў на аўтамабілі. Замежныя кампаніі-вытворцы пераглядаюць сваю цэнавую палітыку ў дачыненні да Расіі. Звязана гэта перш за ўсё з падзеннем курса рубля.

Са студзеня 2014 года даляр падаражэў на 36%, і толькі ў кастрычніку рост склаў 13%. Еўра не адстае: з пачатку года еўрапейская валюта падаражэла на 26%, а ў кастрычніку рост амаль адпавядаў амерыканскаму даляру — 11%.

Па прычыне істотнага паслаблення курсу рубля сярэдняе значэнне кошту новага аўтамабіля павысілася на 9%. Гэта істотна перавышае леташні рост. Цяпер сярэдняя цана на новы легкавы аўтамабіль склала 990 тыс. расійскіх рублёў (трохі больш за $21.000).

Трохі павольней растуць цэны на іншамаркі, якія збіраюцца на расійскіх магутнасцях. Многія аўтасалоны плануюць палітыку стрымлівання коштаў да наступлення 2015 года, каб не абрунуць продажы ў аўтасалонах. Усе аўтамабілі замежнай вытворчасці, выпушчаныя ў 2015 годзе, пойдуць на расійскі рынак з новымі цэннікамі.

Лідарамі росту на сённяшні дзень з'яўляюцца сусветныя вытворцы: Nissan, Ford і Renault.

Расійскі аўтамабільны рынак сярод беларусаў набыў у апошні час шырокую папулярнасць. Вязуць з суседняй краіны ў асноўным легкавушкі сярэдняй цэнавай катэгорыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?